Шэсце памяці ахвяр лукашэнкаўскага рэжыму прайшло ў Маладзечне

Шэсце памяці ахвяр лукашэнкаўскага рэжыму прайшло ў Маладзечне

У Маладзечне 19 жніўня прайшло жалобнае шэсце памяці ахвяраў лукашэнкаўскага рэжыму, піша "Рэгіянальная газета". 

Удзельніцы акцыі неслі ў руках здымкі мужчын, загінулых падчас мірных пратэстаў пасля выбараў. Таксама жанчыны трымалі здымкі зніклых людзей, збітых амапаўцамі маладзечанцаў і жыхароў іншых гарадоў Беларусі.

Згадалі на шэсце і зніклых 20 гадоў таму апанентаў Лукашэнкі — Захаранку, Ганчара, Завадскага, Красоўскага. Знайшлося месца і згадцы пра колішняга кіраўніка Маладзечна Генадзя Карпенку, які загадкава памёр у 1999 годзе. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі