Шэйман наведваў Маскву з таямнічай місіяй - “Белорусский партизан”

Віктар Шэйман, дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі, наведваў Маскву з таямнічай місіяй. Паводле звестак інтэрнэт-выдання “Белорусский партизан”, ён прыляцеў у Маскву ў пятніцу раніцай. У аэрапорце Шэймана сустракаў амбасадар Беларусі ў Расіі Васіль Даўгалёў.

Дзяржсакратар, нібыта, прывёз у Маскву нейкія важныя дакументы. У беларускай амбасадзе адмовіліся гаварыць пра мэты візіта Віктара Шэймана. “Белорусский партизан” адзначае, што візіт выглядае досыць дзіўна, бо ў Маскве зараз няма высокапастаўленых расійскіх палітыкаў.