Школьнікам пакажуць “урок” ад Лукашэнкі па БТ у першы дзень вучобы
1 верасня беларускіх школьнікаў чакае сюрпрыз. У 11:00 дзяржТБ будзе трансляваць “УРОК з кіраўніком дзяржавы”, і “УСЕ 10-11 КЛАСЫ УСІХ школ” будуць яго глядзець.
Правесці “ўрок гістарычнай памяці” для “лепшых школьнікаў і студэнтаў” Лукашэнку “прапанавалі” ў траўні 2022 года. Ён адказаў, што гатовы гэта зрабіць — 1 верасня. Па нашых крыніцах, у школах ужо выбралі “лепшых вучняў”, якія будуць слухаць “урок” не па тэлевізары, а асабіста.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.