Школьнікаў, параненых падчас нападу ў Стоўбцах, перавялі ў хірургію

Школьнікаў, параненых падчас нападу ў Стоўбцах, перавялі ў хірургію

Дваіх школьнікаў, параненых падчас нападу ў Стоўбцах, перавялі з рэанімацыі ў хірургію. Яны знаходзяцца ў здавальняючым стане, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя. "Усе параметры паступова прыходзяць у норму", — цытуе словы прэс-сакратара ведамства Юліі Барадун БЕЛТА.

Напад на СШ № 2 у Стоўбцах адбыўся раніцай 11 лютага. 50-гадовая настаўніца і вучань 11-га класа памерлі ад атрыманых раненняў. Вадзіма М., падазраванага ў нападзе, затрымалі, ён адмаўляецца даваць паказанні. Крымінальную справу распачалі за забойства двух і больш чалавек (па гэтым артыкуле пагражае ад 8 да 12 гадоў зняволення).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі