Вярхоўны суд не змяніў прысуд па падвойным забойстве ў Стаўбцоўскай школе
Будынак Вярхоўнага суда / court.gov.by
Вярхоўны суд разгледзеў скаргу непаўналетняга абвінавачанага Вадзіма М. і пакінуў ранейшы прысуд без зменаў. Разгляд скаргі адбыўся ў пятніцу, 20 снежня. Як і асноўны працэс, ён праходзіў у закрытым рэжыме, паведамляе "Радыё Свабода".
Прысуд Мінскага абласнога суда застаўся без зменаў. 11 верасня на выязным пасяджэнні ў будынку Стаўбцоўскага суда 16-гадовага школьніка, якога абвінавачвалі ў забойстве настаўніцы і вучня ў мясцовай школе, асудзілі на трынаццаць гадоў выхаваўчай калоніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.