Шматдзетныя бацькі з 21 студзеня атрымаюць вызваленне ад службы ў войску
У гэты дзень набудзе моц папраўка ў закон "Пра вайсковы абавязак і вайсковую службу".
Згодна з ёй бацькі трох і больш дзяцей вызваляюцца ад вайсковай службы.
Папраўкі удакладняюць катэгорыі грамадзян, якія вызваляюцца ад прызыву на вайсковую службу, службу ў рэзерве або не мусяць прызывацца на вайсковую службу і службу ў рэзерве. Так, пералік дапоўнены катэгорыяй грамадзян, якія маюць трох і больш дзяцей. Асобам, якія маюць дваіх дзяцей, будзе давацца адтэрміноўка, адзначае interfax.by.
Цяпер грамадзяне, якія маюць траіх і больш дзяцей, атрымліваюць адтэрміноўку ад службы ў войску. Яна працягваецца, пакуль прызыўнік не дасягне заканчэння прызыўнога ўзросту — 27 гадоў.
Фота — 1tv.ru