Шон Пэн возьме інтэрв'ю ў Фідэля Кастра

Галівудскі акцёр Шон Пэн вылецеў у Гавану, дзе ў хуткім часе сустрэнецца з былым кубінскім лідэрам Фідэлем Кастрам, — паведамляе партал TMZ.com. Як распавялі выданню сябры акцёра, на Кубе Пэн плануе сабраць матэрыялы для свайго рэпартажу, прысвечанага адносінам паміж ЗША і Кубай пры новым амерыканскім прэзідэнце Бараку Абаме. У рамках падрыхтоўкі рэпартажу акцёр збіраецца сустрэцца з вядомымі на востраве Свабоды людзьмі, у тым ліку з Фідэлем Кастрам. Артыкул Пэна будзе апублікаваны ў амерыканскім глянцавым часопісе Vanity Fair.

У вандроўцы Пэна суправаджае вядомы філантроп Даяна Джэнкінс. Па звестках выдання, менавіта на самалёце Джэнкінс Пэн адправіўся на Кубу.

Нагадаем, Шон Пэн раней ужо лётаў на Кубу ў якасці рэпарцёра. Так, у кастрычніку 2008 года — незадоўга да прэзідэнцкіх выбараў у ЗША — Пэн узяў інтэрв'ю ў цяперашняга кіраўніка краіны Рауля Кастра. Вынікам той паездкі стаў шырокі матэрыял, апублікаваны на старонках выдання The Nation.

Фота: news.rambler.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі