Шпілеўскі: “Глеб хоча ведаць, куды пайшлі грошы за яго трансферы”
Як даведалася Еўрарадыё, “Барселона” пералічыла ў Беларусь сродкі за капітана футбольнай зборнай. Але футбаліст не разумее, чаму на “Дынама” не рамантуюць дзіцячае асфальтавае футбольнае поле. На гэтае павінны былі пайсці яшчэ грошы “Арсеналу”. Еўрарадыё вядома, што ўсе грошы за Аляксандра Глеба знаходзяцца на беларускіх рахунках. Прытым не толькі 284 тысячы еўра ад “Арсенала”, але і яшчэ большая сума ад каталонскага клуба, дзе футбаліст гуляе сёння.
“"Барселона" за яго разлічылася, гэтыя грошы на рахунку ў БФСТ “Дынама”, — паведамляе Валянцін Дамашэвіч, дырэктар спартыўнай школы СДЮШАР-3, дзе пачынаў займацца футболам Глеб.
Пацвердзіў Еўрарадыё інфармацыю пра грошы "Барселоны" і Мікалай Шпілеўскі, агент капітана беларускай зборнай.
Вядома, што сума, згодна з кантрактам футбаліста, — амаль 300 тысяч еўра. На што пайшлі еўра, якія пералічыў за Глеба “Арсенал”?
Футбаліст не раз гаварыў, каб за гэтыя грошы замест ганебнай асфальтавай пляцоўкі СДЮШАР-3 на “Дынама” збудавалі сучаснае поле для дзяцей. Малыя футбалісты дагэтуль гуляюць на асфальце.
“Дзесяць гадоў хутка міне, а воз усё там жа, — абураецца агент футбаліста Мікалай Шпілеўскі. — Аляксандр Глеб усё сваё свядомае футбольнае жыццё марыў і марыць, каб на гэтым месцы ляжаў газон, на які дзеці будуць прыходзіць з радасцю. Каб і ён у свой адпачынак наведаў не раздзяўбаны асфальт, а каб там ляжаў нармальны газон”.
Усе грошы трапілі на рахунак беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства “Дынама”. У яго склад і ўваходзіць СДЮШАР-3, дзе Глеб пачынаў займацца футболам.
Але відаць, што размеркаванне грошай тут пытанне балючае. Спецыялісты са школы разважаць пра лёс школы ахвоты не маюць.
“Я не валодаю інфармацыяй, гэта пытанне да кіраўніцтва”, — адказаў на званок Еўрарадыё Ўладзімір Сінякевіч, першы трэнер Глеба.
Дарэчы, першаму трэнеру пасля гучных публікацый у прэсе усё ж выплацілі 40 мільёнаў рублёў прэміі ад “Арсенала”.
Тым часам выконваючы абавязкі дырэктара стадыёна “Дынама” Ігар Рабцэвіч у інтэрв'ю газеце “Рэспубліка” кажа, што грошай няма нават на праектную дакументацыю асфальтавай футбольнай пляцоўкі:
“Мы б і рады былі яе мадэрнізаваць — але на праектную дакументацыю і на самі работы не хапае сродкаў. Чакаем рэканструкцыі стадыёна “Дынама”.
“Калі пачнецца мадэрнізацыя, то плануюць збудаваць запаснае поле для трэніровак, дзе будзе займацца і нашая школа, — расказвае Еўрарадыё пра планы чыноўнікаў дырэктар СДЮШАР-3 Валянцін Дамашэвіч. — І вось гэтыя грошы, якія за трансфер Глеба прыйшлі ад "Арсенала" і "Барселоны", горад укладзе ў гэта поле, каб мы тут жылі і працавалі”.
Паводле слоў агента капітана зборнай Мікалая Шпілеўскага, Аляксандр Глеб збіраецца даведацца, куды пайшлі грошы за яго трансферы:
“Для Аляксандра гэта папросту незразумела. Грошы ёсць, а праца не робіцца. Гэта вельмі турбуе, вельмі турбуе. Ён сам зацікаўлены, каб людзі адчыталіся перад ім, куды сыходзяць грошы, якія за яго заплацілі. Гэта для яго важна”.
Фота Ёзэпа Лаго