Шпіталь для хворых на COVID-19 разгарнулі на вайсковым палігоне пад Віцебскам

Шпіталь для хворых на COVID-19 разгарнулі на вайсковым палігоне пад Віцебскам

У будынку вучэбнага корпуса на палігоне Віцебскай брыгады паветрана-дэсантных войскаў у Лосвіда стварылі шпіталь на 300 месцаў. У ім плануецца размяшчаць хворых на каранавірус, паведамляе тэлеканал "Белсат". 

Вайсковец на ўездзе на тэрыторыю палігона распавёў журналістам, што вакол шпіталя зрабілі спецыяльную агароджу. "У будынку быў навучальны корпус. Паўтара тыдня таму нам паведамілі, што трэба рыхтаваць памяшканне. Абяцаюць, што прывязуць людзей, але пакуль не было", — падзяліўся падрабязнасцямі салдат.

"Гаворка ідзе не пра шпіталь. Гэта абсталяваны ваеннымі спецыялістамі раён ізаляцыі. Яго абсталявалі яшчэ на мінулым тыдні ў рамках трэніроўкі, якую правялі ваенныя медыкі на выпадак пагаршэння эпідэміялагічнай сітуацыі, — пракаментавала Еўрарадыё афіцыйная прадстаўніца Мінабарона Наталля Гаўрусік. — Трэніроўка прайшла ў розных воінскіх частках, у тым ліку і на палігоне Лосвіда. Пакуль неабходнасці ў функцыянаванні гэтага аб'екта няма, і гаворкі пра тое, што "абяцалі прывозіць людзей" ісці не магло".

Паводле афіцыйнай інфармацыі, зранку 9 красавіка ў Беларусі было 1486 выпадкаў заражэння каранавірусам. Лячэнне праходзяць 1331 чалавек, 139 выздаравелі, 16 памерлі.

Віцебск і Мінск з'яўляюцца асноўнымі ачагамі заражэння каранавірусам. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі