Штанге зарабляе больш, чым трэнеры каманд, якія паедуць на чэмпіянат свету
Партугальскі часопіс “Futebol Finance” апублікаваў дадзеныя пра заробкі футбольных трэнераў, якія вывелі свае каманды ў фінальную стадыю чэмпіянату свету.
Больш за ўсіх зарабляе настаўнік зборнай Англіі Фабіа Капэла — каля 9 мільёнаў еўра за год. Трэнер зборнай Італіі Марчэла Ліпі атрымлівае 3 мільёны еўра, а настаўнік немцаў Ёахім Леў — 2,5 мільёна.
Замыкаюць рэйтынг з 32 спецыялістаў коўчы Ўругвая, Паўночнай Карэі і Нігерыі. Яны зарабляюць ад 125 да 205 тысяч еўра.
Між тым трэнер зборнай Беларусі Бернд Штанге да заканчэння адборачнага цыклу атрымліваў 300 тысяч еўра! Гэта адпавядае 23-му месцу ў рэйтынгу трэнераў, якія паедуць на мундыаль. 305 тысяч еўра зарабляе серб Радамір Анціч, піша “Народная газета”.
Нагадаем, у канцы лістапада Федэрацыя футбола вырашыла пакінуць Штанге на чале нашай зборнай яшчэ на два гады. Аднак умовы дагавора пакуль не абмяркоўваліся.