Што адбываецца ў АГП? Васіль Палякоў больш не старшыня партыі

Што адбываецца ў АГП? Васіль Палякоў больш не старшыня партыі

Васіль Палякоў падаў у адстаўку з пасады старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП). Як паведамляе прэс-служба АГП, часовым выканаўцам абавязкаў старшыні стаў Мікалай Казлоў.

Палякоў быў абраны на пасаду старшыні на партыйным з'ездзе 8 ліпеня, замяніўшы на ёй шматгадовага кіраўніка Анатоля Лябедзьку. Яго прыход на пасаду, як адзначае прэс-служба, супаў з неабходнасцю рэфармаваць працу партыі.

Аднак праз два месяцы пасля з'езда Палякоў заявіў, што "не ў поўнай меры ўяўляў сабе наяўныя ў партыі праблемы і тыя новыя выклікі, якія стаяць перад партыяй і перад ім як старшынёй". Акрамя таго, новы старшыня партыі не можа пераехаць з Гомеля ў Мінск. 

23 верасня Палякоў падаў у Палітраду партыі заяву аб складанні паўнамоцтваў старшыні. Палітрада АГП прыняла яго адстаўку.

Што адбываецца ў АГП? Васіль Палякоў больш не старшыня партыі
Мікалай Казлоў. Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі