Што агульнага ў стылі Ярмошынай і Мядзведзева? (фотафакт)
Забаўнае падабенства ў іх вопратцы заўважылі і адзначылі блогеры.
Што агульнага паміж кажуальным стылем расійскага прэм’ера Дзмітрыя Мядзведзева і афіцыйна-дзелавым старшыні беларускага Цэнтрвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай? Аказваецца, расфарбоўка вопраткі, у якой два дзяржаўных дзеяча пазіравалі перад фотакамерамі.
Фотаздымкі з’явіліся ў Фэйсбуку Віктара Контара — блогер і яго чытачы параўноўваюць стылі двух палітыкаў.
Кашуля Мядзведзева пашытая з тканіна ў вясёлкавую рознакаляровую кратку — кіраўнік расійскага ўраду пазіруе ў ёй на фота, зробленым у часе наведвання бухты Халонг у В'етнаме. З тканіны вельмі падобнай расфарбоўкі пашыты і жакет Ярмошынай, у якой яна выступае на публіцы.