Што Еўропа зробіць раней: знізіць кошт “шэнгенаў” ці скасуе спіс неўязных?
9 кастрычніка Еўрапарламент, нягледзячы на незадавальненне апошнімі беларускімі выбарамі, прапанаваў краінам Шэнгенскай зоны зменшыць кошты на візы для беларусаў. Але чаго аб’яднаная Еўропа пажадае ад Беларусі наўзамен? На думку Войтэка Бародзіча, памочніка дэпутата Еўрапарламента Януша Анышкевіча, шэнгенскія візы для беларусаў маглі б патаннець даўно. І галоўнае, што перашкаджае гэтаму – не адсутнасць у нашай краіне дасканалай дэмакратыі. Справа ў тым, што аб’яднаная Еўропа заключае толькі ўзаемавыгодныя дамовы.
Войтэк Бародзіч: “Заўсёды было вядома, што візы могуць стаць больш таннымі. Але ёсць такая праблема: краіны Шэнгенскай зоны не жадаюць паніжаць кошты аднабакова. Каб беларускі бок таксама мог што-небудзь паабяцаць наконт паніжэння коштаў…”
Па меркаванні намесніка міністра замежных спраў Беларусі Валера Варанецкага, на вырашэнне “шэнгенскага” пытання МЗС спатрэбіцца паўгода – год. Увогуле ж нашае знешнепалітычнае ведамства акрыленае рэзалюцыяй Еўрапарламента і заяўляе пра тое, што пойдзе ў справе паляпшэння візавага клімату так далёка, як на гэта здольная пайсці Еўропа.
У прэс-службе Міністэрства замежных спраў каментаваць для “Еўрарадыё” прапановы Еўрапарламента адмовіліся, падкрэсліўшы розніцу паміж дэкларацыямі і рашэннямі. Але цягам гэтай адмовы выпадкова высветлілася, што ў МЗС працэдуру, якую павінна прайсці рашэнне аб’яднанай Еўропы, уяўляюць не так дакладна, як мае быць.
Супрацоўніца прэс-службы МЗС РБ: “Не Еўрапарламент будзе прымаць рашэнне, а Еўракамісія. Бо… Гэта такія дэкларацыі, а калі яны гэтае рашэнне сапраўды прымуць…”
Па-першае, рашэнне прымае не Еўракамісія, а Рада міністраў замежных спраў Еўрасаюза, паседжанне якой адбудзецца 13 кастрычніка ў Люксембургу. Па-другое, радыкальных рашэнняў ад еўрапейскіх міністраў чакаць не трэба. Хутчэй за ўсё, ізноў абыйдзецца такімі несімпатычнымі беларускаму знешнепалітычнаму ведамству дэкларацыямі, пасля якіх пачнуцца перамовы. Працягвае Войтэк Бародзіч:
Войтэк Бародзіч: “Гледзячы па палітычна-ідэалагічных справах, лепш за ўсё было б, калі Савет міністраў Еўрапейскага Саюзу вырашыў бы адразу, каб усе краіны Шэнгенскай зоны знізілі кошты атрымання візаў. Але здаецца, што тут будзе прымацца рашэнне наконт таго, што еўрапейскі бок гатовы распачаць перамовы з беларусамі, каб падпісаць нейкія спецыяльныя дамовы па зніжэнні коштаў на візы.
Гэтага не будуць прывязваць да розных гарантыяў, якія можна атрымаць ад Беларусі. Еўрапейцы разумеюць, што… Якія гарантыі можна атрымаць ад Беларусі?! Што не будзе палітвязняў? Што пройдуць законныя выбары? Усе ведаюць, што зараз чакаць гэтага ад Беларусі немагчыма”.
З тым, што Еўрапейскі парламент перавёў пытанне кошту візаў з палітычных у эканамічныя, не згодны палітолаг Пётр Марцаў:
Пётр Марцаў: “Відавочна, што і Беларусь, і Еўрасаюз прадэманстравалі жаданне ісці насустрач. Дык трэба ж з чагосьці пачынаць! Візы - вельмі канкрэтны і вельмі карысны для Беларусі крок.
Натуральна, праз нейкі час паўстане пытанне аб скасаванні санкцыяў з беларускіх чыноўнікаў. Калі ўжо весці перамовы – дык трэба мець магчымасць ездзіць”.
Будзе візавае “пацяпленне” пачаткам вызначанага Еўрапарламентам шляху на збліжэнне з Беларуссю – ці застанецца няхай карысным, але адзіным крокам? Гэта залежыць ад таго, ці адкажа Беларусь на прапановы еўрапейскіх дэпутатаў палітычнай “адлігай”, на якую ужо доўга чакае ўвесь свет.