Што нам рыхтуе абноўленая версія “антыдармаедскага” дэкрэта?
Савет міністраў апублікаваў пастановы, якія вызначаюць, каго дзяржава лічыць дармаедам, а каго ― не, і абазначаюць, як будуць караць за “дармаедства”.
Ці адпавядае новы “антыдармаедскі” дэкрэт Канстытуцыі? Якія падводныя камяні хаваюцца ў апублікаваных пастановах? Што, апроч камуналкі, “дармаедаў” могуць прымусіць аплачваць на 100%? Ці не прывядзе і гэты абноўлены дэкрэт да сацыяльнай напружанасці ў грамадстве?
На гэтыя ды іншыя пытанні шукаем адказы ў жывым эфіры Еўрарадыё з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Ганнай Канапацкай.
Слухаць ці спампаваць падкаст размовы.