Што пагражае расіянам, якія дрыфтавалі на Кастрычніцкай плошчы?
Міліцыя высветліла нумарныя знакі аўтамабіля парушальнікаў.
Мінская міліцыя высветліла нумарныя знакі расіян, якія дрыфтавалі на Кастрычніцкай плошчы сталіцы. Нагадаем, аўтамабіль Chevrolet з расійскімі нумарамі наварочваў колы вакол галоўнай ёлкі нашай краіны побач з Палацам Рэспублікі. Гэтае відэа, імаверна, зняў пасажыр аўтамабіля з расійскага горада Пушкіна і размясціў яго на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках.
Як паведамілі ў ДАІ, расіяне-парушальнікі могуць быць прыцягнутыя да адказнасці, як мінімум, за стварэнне аварыйнай сітуацыі.