Сілавік папярэдзіў пра затрыманне: Ігар Ільяш пра свае 10 сутак на Акрэсціна
Палітычнага аглядальніка Ігара Ільяша затрымалі 16 ліпеня. І на першым часе было незразумела, на якой падставе. Толькі праз некалькі дзён стала вядома, што Ігар з’яўляецца фігурантам крымінальнай справы па артыкуле 342 КК — “арганізацыя альбо ўдзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак”. Нягледзячы на такі сур’ёзны артыкул, праз 10 дзён Ільяш выйшаў з Акрэсціна на свабоду.
Ці чакаў Ігар, што пасля прысуду жонцы, журналістцы тэлеканала "Белсат" Кацярыне Андрэевай, яго пакінуць у спакоі? Якім было стаўленне да яго і іншых палітычных з боку следчых і супрацоўнікаў Акрэсціна? Пра гэта ды шмат што іншае гаворым з журналістам, суаўтарам кнігі “Беларускі Данбас” Ігарам Ільяшом.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.