Што за шкло ад Swarovski, якім размецяць дарогі Міншчыны

Што за шкло ад Swarovski, якім размецяць дарогі Міншчыны

Дарогі ў Мінскай вобласці сёлета размецяць з дапамогай шкляных шарыкаў ад Swarovski. Паўсферы дададуць у эмаль, якой робяць дарожную разметку. Але гэта будзе не даражэй, чым шкляныя паўсферы ад іншых вытворцаў.

Такія разлікі ў размове з Еўрарадыё прыводзіць начальнік упраўлення вытворчых работ і ўтрымання дарожнай сеткі “Мінскаўатадар-Цэнтр” Дзмітрый Дземідовіч.

Дзмітрый Дземідовіч: “Гэта звычайнае шкло. Swarovski — адно з прадпрыемстваў з сусветным імем і лідар рынку, якое выпускае прадукцыю са шкла. Гэта якасная апрацоўка шкла. І мікрасферы, якія прымяняюцца пры разметцы, каб рабіць максімальны святловяртальны эфект, мусяць быць апрацаваныя”.

Таксама Дзмітрый Дземідовіч дадаў, што наносіць разметку на дарогі тэрмапластыкам даражэй. На балансе “Мінскаўатадар-Цэнтра” 3383 кіламетраў дарог. На іх разметку патрацяць каля 4,6 мільёнаў рублёў — гэта 2 мільёны долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі