Што засталося ад традыцыйнай апазіцыі і чым яна займаецца?

Што засталося ад традыцыйнай апазіцыі і чым яна займаецца?

Выбарчая кампанія 2020 года вывела на палітычную сцэну новыя сілы і новых людзей. Праўда, за гэту палітычную актыўнасць іх пакаралі гэтаксама, як раней каралі і “старую” апазіцыю, — арыштамі, ператрусамі і пераследам. Потым людзі выйшлі на вуліцы. Але не на заклік палітычных партый, як гэта было раней.


Час “традыцыйнай” апазіцыі мінуў або ў яе яшчэ ёсць шанец застацца на палітычным полі? Чым сёння займаюцца палітычныя партыі, якія надзённыя пытанні вырашаюць? Якой бачаць сваю ролю ў будучыні? Адказваюць старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Ігар Барысаў і старшыня партыі “Зялёныя” Дзмітрый Кучук.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі