Мінкульт плануе мерапрыемствы да 90-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава
На гэта міністэрства выдаткавала 80 мільёнаў рублёў.
Міністэрства культуры абвясціла тэндэр. Як паведамляе сайт дзяржзакупак, шукаюцца жадаючыя арганізаваць і правесці культурныя мерапрыемствы, прысвечаныя 90-м угодкам з дня народзінаў народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924 — 2003). На гэтыя мэты выдаткавана 80 мільёнаў рублёў.
Прыблізным тэрмінам здзяйснення дзяржаўных закупак пазначаныя красавік-чэрвень.
Фота — bymedia.net