Шукаюць партызан? СК апытвае жыхароў Віцебскай вобласці пра здарэнне на чыгунцы

Спаленая рэлейная шафа на чыгунцы / Прэс-служба МУС
Спаленая рэлейная шафа на чыгунцы / Прэс-служба МУС

Жыхароў Віцебскай вобласці масава выклікаюць на гутаркі ў СК. Усім задаюць прыблізна адны і тыя ж пытанні пра надзвычайнае здарэнне на чыгунцы, паведамляюць праваабаронцы. Яны мяркуюць, што апытанні праводзяцца ў рамках крымінальнай справы аб "дыверсіях". Людзі, якіх апыталі, маюць статус сведкаў.

На гутаркі ў СК выклікалі жыхароў Віцебска, Наваполацка і Оршы. Як правіла, усё гэта людзі, якія "засвяціліся" падчас мірных пратэстаў 2020-га года і трапілі ў міліцэйскую базу, адзначаюць праваабаронцы.

Раней у сераду стала вядома, што СК перадаў у пракуратуру для накіравання ў суд крымінальную справу групы "рэйкавых партызан". У справе тры фігуранты. Паводле версіі следства, яны ў ноч на 1 сакавіка падпалілі рэлейную шафу. Ім прад'яўленыя абвінавачванні па цэлым шэрагу артыкулаў, у тым ліку па артыкулах "Акт тэрарызму" і "Здрада дзяржаве". СК падкрэслівае, што мужчынам можа пагражаць смяротнае пакаранне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі