Шуневіч анансаваў кадравыя змены ў мінскім "Дынама"

Шуневіч анансаваў кадравыя змены ў мінскім "Дынама"

У мінскім "Дынама" неўзабаве адбудуцца кадравыя змены. Пра гэта кіраўнік Назіральнага савета хакейнага клуба Ігар Шуневіч паведаміў на сустрэчы з гульцамі, трэнерамі і адміністрацыяй "Дынама", перадае прэс-служба "зуброў".

Па словах Шуневіча, ужо ёсць стратэгія развіцця клуба. Яе будзе ажыццяўляць новы гендырэктар клуба Дзмітрый Баскаў. "Усё, пра што я казаў на нядаўняй сустрэчы з вамі, неўзабаве знойдзе адлюстраванне ў канкрэтных дзеяннях. Не схаваю, гэта будзе ацэнка працы кожнага — ад галоўнага трэнера да гульцоў каманды. Сённяшняе становішча спраў такое, што мы маем права патрабаваць іншага выніку", — заявіў Шуневіч. 

Ён удакладніў, што ўсё будзе вырашацца пасля заўтрашняга матча з "Барысам" і выязнога паядынка ў Сочы.

Як вядома, "зубры" прайгралі 11 матчаў запар, паставіўшы своеасаблівы антырэкорд. Толькі пасля паездкі на Мінскі трактарны завод каманда 1 лістапада выйграла ў пекінскага "Куньлуня" (4:1), перарваўшы сваю пройгрышную серыю. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі