Шушкевіч і Юшчанка сталі ганаровымі дактарамі Люблінскага ўніверсітэта

Былому кіраўніку Беларусі Станіславу Шушкевічу прысвоілі ступень ганаровага доктара Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта імя Яна Паўла ІІ. Афіцыйная цырымонія адбылася сёння ў рамках святкавання 440-годдзя Люблінскай уніі.

Разам з Шушкевічам ганаровымі дактарамі сталі прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка, кіраўнікі Польшчы і Літвы Лех Качынскі і Валдас Адамкус, а таксама прэзідэнты Латвіі і Эстоніі, якіх на цырымоніі прадставілі амбасадары гэтых дзяржаў, перадае прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі