Шушкевіч: "Капаюць пад мяне, але робяць выгляд, што пад сына”
Станіслаў Шушкевіч / Еўрарадыё
"Капаюць пад мяне, але робяць выгляд, што пад сына", — пракаментаваў Станіслаў Шушкевіч спробу сілавікоў пранікнуць у кватэру яго сына.
Першы лідар незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч распавёў Еўрарадыё, што раніцай 23 кастрычніка невядомыя спрабавалі трапіць у кватэру яго сына Станіслава. Па словах палітыка, калі людзі сталі падыходзіць да кватэры і задаваць пытанні, няпрошаныя госці сышлі, "каб, як звычайна, не ўчыніць скандал".
Шушкевіч не ведае, з чым звязаная цікавасць сілавікоў да яго сына. Палітык лічыць, што на яго спрабуюць аказаць ціск:
"Ну, быццам бы зніклі тыя, хто спрабуе біцца ў кватэру, дзе сын жыве. Быццам бы яны сышлі, калі ўбачылі, што там з'яўляюцца людзі. Пачалі задаваць пытанні, таму яны рэтыраваліся, каб не ўчыніць скандал, як звычайна. Так што пакуль ніякіх навін няма".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.