Шушкевіч: Я маю здымак Сан Мен Муна з Філарэтам
Былы старшыня Вярхоўнага Савета прызнаецца, што ведае Муна асабіста, але не ўдзельнічае ў рэлігійных мерапрыемствах “Царквы Аб’яднання”. Беларускае тэлебачанне абвінаваціла Станіслава Шушкевіча ў тым, што ён з’яўляецца прыхільнікам секты і рэгулярна кантактуе з яе лідэрам Сан Мен Мунам. Еўрарадыё датэлефанавалася да былога спікера беларускага парламенту, каб спраўдзіць гэтыя звесткі.
Сваё знаёмства з Мунам Шушкевіч адмаўляць не стаў, гэтаксама як і ўдзел у ягоных семінарах.
Шушкевіч: Так, я ўдзельнічаў у канферэнцыях і ў Маскве, і ў Сеуле, і ў Нью-Ёрку. На адной з такіх канферэнцый быў старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў Ігар Катляроў. Пакуль быў жывы прысутнічаў былы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Эдвард Хіт, Лех Валенса, Міхаіл Гарбачоў…
Удзел у такіх семінарах спадар Станіслаў называе свецкай дзейнасцю "Царквы Аб'яднання". У рэлігійных жа мерапрыемствах Шушкевіч удзелу не браў і браць не збіраецца.
Шушкевіч: Я ніколі не быў прыхільнікам ніякай секты. Усё, што я ведаю пра царкву Муна, — гэта хрысціянская вера, а ўсё астатняе ўжо, прабачце, іх справа. З рэгілій я больш за ўсё паважаю каталіцызм і ганаруся тым, што меў ліст ад Папы Яна Паўла Другога.
Апошні раз Мун і Шушкевіч бачыліся ў мінулым годзе ў Вільні: беларускі навуковец і палітык быў запрошаны на сустрэчу, дзе Сан Мен Мун выступаў на тэму “Як захаваць і ўзмацніць мір ў Еўропе”. Былы спікер не лічыць гэта сектай і кажа, што мае дзесьці здымак, на якім Мун сфатаграфаваны з Філарэтам.
Аднак, напрыклад, у Мінску цэрквы і арганізацыі падобнага кшталту забароненыя. Эксперт Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Кацярына Агеенкава кажа, што такія найноўшыя культы прыносяць шкоду і асобнаму чалавеку, і грамадству ў цэлым:
Агеенкава: У канцы 90-х яны былі зачыненыя як грамадскія арганізацыі, што незаконна займаліся рэлігійнай дзейнасцю. Праз некалькі год выйшаў новы Закон аб рэлігіі, паводле якога "Царквы Аб'яднання" і іншыя структуры, што займаюцца прапагандай новых культаў, не змогуць быць зарэгістраваны.