Швецыя гатовая ўжыць зброю супраць меркаванай замежнай падлодкі

"Мы выкарыстаем зброю, калі ў гэтым будзе неабходнасць", — перадае interfax.by заяву прадстаўніка Узброеных сіл Швецыі Сверкера Ерансона. 
 
Першапачаткова шведскія СМІ паведамлялі, што ВМС Швецыі з пятніцы вядуць пошук замежнай, як мяркуецца, расійскай падводнай лодкі ў сваіх тэрытарыяльных водах. 

Праўда, міністр замежных спраў Швецыі Марго Вальстрэм не пацвердзіла звесткі аб прысутнасці замежнай падлодкі ў Балтыйскім моры ў раёне Стакгольма. Пра гэта кіраўніца шведскай дыпламатыі паведаміла журналістам у панядзелак напярэдадні пасяджэння Савета ЕС па замежных справах у Люксембургу. 

На фота Узброеных сілаў Швецыі — меркаваная падлодка каля Стакгольма

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі