Шведская школьніца Грэта Тунберг зарэгіструе сваё імя як таварны знак
17-гадовая шведская школьніца і экаактывістка Грэта Тунберг зарэгіструе сваё імя як таварны знак. Пра такое рашэнне яна паведаміла ў Instagram. Тунберг абураная, што яе імя выкарыстоўваюць у камерцыйных мэтах. Па словах актывісткі, нейкія махляры называюць сябе яе прадстаўнікамі і вядуць перамовы з вядомымі людзьмі. Яна хоча гэта спыніць.
Школьніца аб'явіла і пра планы зарэгістраваць у якасці таварных знакаў рух Fridays For Future і яго шведскі адпаведнік Skolstrejk for klimatet. Паводле яе слоў, гэта мусіць абараніць дзейнасць руху.
Тунберг стала вядомая ў 2018-м, калі выйшла да шведскага парламента з патрабаваннем узмацніць барацьбу са зменамі клімату. Летась запомніўся эмацыйны выступ дзяўчынкі ў ААН.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.