Шынэйд О'Конар знайшлася

Шынэйд О'Конар знайшлася

Паліцыя чыкагскага прыгарада Уілмет высветліла месцазнаходжанне ірландскай спявачкі Шынэйд О'Конар, піша сайт meduza.io са спасылкай на выданне The Wilmette Beacon.

Паведамляецца, што спявачка ў бяспецы. Ці пагражала ёй якая-небудзь небяспека і з чым было звязана яе знікненне, пакуль не вядома. Амерыканская прэса адзначае, што спявачка знаходзілася ва Уілмеце апошнія некалькі тыдняў разам з сябрамі.

Раней паведамлялася, што паліцыя Чыкага пачала пошукі ірланлскай спявачкі пасля тэлефанавання пра яе знікненне. Паведамлялася, што апошні раз О'Конар бачылі а 6-й гадзіне раніцы 15 траўня, калі яна адправілася на веласіпедную прагулку.

Спявачка набыла сусветную вядомасць напрыканцы 1980-х гадоў. Самай знакамітай яе песняй стала "Nothing Compares 2 U", якую напісаў Прынс. За сваю кар'еру яна запісала 10 сольных альбомаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі