Сі Цзіньпін парушыў традыцыі і пайшоў на трэці срок кіраўніка Кампартыі Кітая

Сі Цзіньпін на з'ездзе камуністаў / Reuters
Сі Цзіньпін на з'ездзе камуністаў / Reuters

Сі Цзіньпін пераабраны генеральным сакратаром Цэнтральнага камітэта Кампартыі Кітая. Ён таксама прызначаны старшынёй Цэнтральнага вайсковага савета КПК.

Сі Цзіньпін застаўся генеральным сакратаром КПК на трэці тэрмін. Гэта адкрывае яму шлях для абрання старшынёй КНР у наступным годзе.

Абмежаванняў на колькасць тэрмінаў знаходжання на пасадзе генеральнага сакратара ў Кітаі не было, але ў апошнія дзесяцігоддзі генеральныя сакратары звычайна абмяжоўваліся двума тэрмінамі. У 2018 годзе Сі Цзіньпін дабіўся адмены абмежаванняў для адной асобы на колькасць кадэнцый і на пасадзе кіраўніка дзяржавы.

Таксама прадстаўлены новы Пастаянны камітэт Палітбюро. Узначальвае яго Сі Цзіньпін. Астатнія шэсць чалавек у ім цесна звязаны з Сі, які пасля прыходу да ўлады ў 2012 годзе Кітай накіраваў у больш аўтарытарным кірунку, заўважае Reuters.

Гэта кіраўніцтва, якое будзе засяроджана на дасягненні палітычных мэтаў Сі, а не на рэалізацыі сваіх уласных мэтаў у дачыненні да таго, што, на іх думку, лепш за ўсё для краіны, — сказаў Дрю Томпсан, запрошаны старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага універсітэта Сінгапура Лі Куан Ю.

З цікавых заўваг па складзе Палітбюро — там няма ніводнай жанчыны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі