Сікорскі: Створаная юрыдычная магчымасць для пашырэння санкцыяў

Пасля прыняцця дэкларацыі Савета ЕС па сітуацыі ў Беларусі адбыўся брыфінг міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага.  Сікорскі звярнуў увагу, што "чорны спіс", які абмяркоўваецца журналістамі, — не канчатковы, што створаная юрыдычная магчымасць для яго пашырэння. У гэтым спісе могуць апынуцца не толькі новыя фігуранты-чыноўнікі, але і асобныя беларускія кампаніі, у прыватнасці, тыя, што гандлююць узбраеннем.

Карэктывы гэтага спісу (як у бок павелічэння, так і змяншэння) будуць знаходзіцца ў распараджэнні кіраўніка знешнепалітычнага ведамства ЕС Кэтрын Эштан.

Міністр падкрэсліў, што сённяшняе рашэнне адпавядае заяўленай раней пазіцыі "двухбаковай палітыкі": санкцыі — у дачыненні да адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтрымка — грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Ён паведаміў, што ў плане "падтрымкі" будзе створаны Еўрапейскі фонд для дэмакратыі, а 2 лютага ў Варшаве пройдзе міжнародная канферэнцыя донараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі