Сілавікі не далі правесці чарговы марш людзей з інваліднасцю (відэа)
Чарговы марш людзей з інваліднасцю ў Мінску 12 лістапада не далі правесці сілавікі, паведамляе Радыё "Свабода".
Некалькі дзясяткаў удзеьнікаў сабраліся на плошчы Незалежнасці. Але выйсці на праспект Незалежнасці ім не далі: сілавікі перакрылі тратуар каля гатэля "Мінск".
Удзельнікі акцыі вярнуліся на плошчу, сталі ў ланцуг — і да іх пад’ехалі мікрааўтобусы з сілавікамі. Пасля гэтага людзі пайшлі ў Чырвоны касцёл.
Планавалася, што марш пройдзе пад лозунгам "Людзі з інваліднасцю супраць безмежаку". Акцыя ладзілася на знак салідарнасці з затрыманымі па палітычных матывах.
Папярэдні марш адбыўся 5 лістапада. Падчас яго затрымалі некалькі чалавек, у тым ліку журналістку Насту Захарэвіч. Яе арыштавалі на 15 сутак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.