Сілавікі затрымалі былога супрацоўніка МТС

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА

Сілавікі затрымалі экс-супрацоўніка МТС. Яго абвінавачваюць у "зліве даных сілавікоў" падчас працы ў кампаніі. Як піша "Наша ніва", гэта 29-гадовы Андрэй Цыпак з Брэста.

На відэа сілавікоў затрыманы кажа, што ў МТС у 2020-2021 гадах быў спецыялістам па працы з кліентамі і "меў доступ да канфідэнцыйнай інфармацыі", якую нібыта перадаў тг-каналу "Чорная кніга Беларусі". Гэта не першае такое затрыманне інфарматараў ЧКБ. У кастрычніку быў затрыманы начальнік аддзела МТС, яму ўжо выставілі абвінавачванне. Уцечка інфармацыі пра іх стала магчымая з-за ўкаранення ў ЧКБ супрацоўніка ГУБАЗіКа, якога выкрылі летась.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі