Затрыманаму начальніку аддзела МТС выставілі абвінавачванне

Затрыманы / t.me/skgovby
Затрыманы / t.me/skgovby

Затрыманаму начальніку аддзела МТС Аляксею Кузьміну выставілі абвінавачванне. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта Беларусі, артыкул — "дапамаганне ў распальванні варожасці і варажнечы, учыненае групай асоб". Сцвярджаецца, што "выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы, мужчына перадаваў адміністратарам дэструктыўных рэсурсаў асабістыя і білінгавыя даныя службовых асоб Беларусі, якія ў далейшым публікаваліся ў тэлеграм-каналах".

Абвінавачванне выстаўлена Галоўным следчым упраўленнем СК.

Пра затрыманне начальніка аддзела МТС стала вядома 26 кастрычніка. Міліцыянеры тады паведамілі, што яго затрымалі за "зліў" асабістых звестак сілавікоў і высокапастаўленых службовых асоб у "Чорную кнігу Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі