Сілавікі заявілі, што прадухілілі ў Беларусі серыю тэрактаў

Сілавікі ў Беларусі / фота Еўрарадыё носіць ілюстрацыйны характар
Сілавікі ў Беларусі / фота Еўрарадыё носіць ілюстрацыйны характар

ГУБАЗіК затрымаў некалькіх чалавек, якія нібыта рыхтавалі тэракты і дыверсіі ў Беларусі ў рамках плана "Перамога". Пра гэта паведамляецца на дзяржаўным ТВ.

Як сцвярджаецца ў сюжэце, затрыманым нібыта давалі заданні па закладцы бомбаў і інструктавалі, дзе ўзяць запальныя сумесі. "Вербоўшчыкамі" называюцца аб'яднанне экс-сілавікоў BYPOL і Аб'яднаны пераходны кабінет.

Некалькі дзён таму ў Telegram пачалі прасоўваць фэйкавы канал BYPOL, у якім змяшчалася інфармацыя аб "запуску плана". Аднак прадстаўнік Кабінета па аднаўленні законнасці Аляксандр Азараў заявіў, што гэта фэйк. Паводле яго слоў, улады запусцілі яго, каб выявіць тых, хто ў яго запісаўся, і затрымаць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі