Сілавікі сарвалі марш людзей з інваліднасцю
На 14:00 у раёне плошчы Калініна ў Мінску быў прызначаны чарговы збор людзей з інваліднасцю, якія планавалі правесці свой марш.
Аднак сілавікі загадзя прыехалі на месца збору, каб перашкодзіць удзельнікам нават сабрацца. Хаця людзей прыйшло няшмат, ёсць звесткі пра адзінкавыя затрыманні.
Паводле звестак Радыё "Свабода", пяць чалавек сабраліся каля гадзіннікавага завода "Луч" — да іх адразу ж пад'ехаў бусік з сілавікамі.
Як перадае "Белсат", сабрацца змаглі толькі пяць чалавек. Усіх іх зацягнулі ў бусік — нават вазочнікаў. Потым іх адпусцілі пад умовай, што нават сыходзіць яны будуць не ўсе разам, а па адным, па два. Ёсць звесткі, што ў адной удзельніцы быў прыступ астмы ў бусе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.