Сіноптык: бульбу яшчэ тыдзень можна трымаць на балконе

Сіноптык: бульбу яшчэ тыдзень можна трымаць на балконе

Бульба на балконе — гэта беларуская рулетка. Занясеш у кватэру раней, чым трэба, — да вясны прарасце. Занясеш пазней — памерзне і пазелянее.

Начальнік аддзела кароткатэрміновых прагнозаў Белгідрамета Мінпрыроды Аляксандр Бяганскі мяркуе, што яшчэ тыдзень бульбу можна трымаць на балконе. 

Сіноптык: бульбу яшчэ тыдзень можна трымаць на балконе

“Мы чакаем маразоў, але не зусім хутка. Калі балкон не ацяпляецца, і тэмпература падае ніжэй за -10 градусаў, бульбу трэба адтуль забіраць. Але пакуль такіх маразоў няма. Мінімальную тэмпературу ў Мінску мы прагназуем у межах 5-6 градусаў марозу. Гэта цярпіма. А ў памяшканні трымаць, каб прарастала, гэта дрэнна”.

Каб вырашыць, калі прыйдзе час заносіць бульбу ў кватэру, сіноптык раіць узяць за арыентыр -10 градусаў і рэгулярна ўдакладняць кароткатэрміновы прагноз.

“Пачынаючы з 8 студзеня, сярэднесутачныя тэмпературы сталі цалкам адмоўнымі, то бок, у Беларусь прыйшла кліматычная зіма. Але тэмпературны фон цяпер у сярэднім на 1-3 градусы вышэй за кліматычную норму, — працягвае Аляксандр Бяганскі. — Ад -1 градуса ўдзень да -7 градусаў уночы — гэта прыкладна тыя тэмпературы, на якія можна арыентавацца бліжэйшы тыдзень, уключна з выходнымі, у залежнасці ад рэгіёна краіны”.

Так што, не зрываемся, трэніруем вытрымку і робім усё па навуцы!

Цалкам гутарку з Аляксандрам Бяганскім можна паглядзець тут:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі