Сірэнка: Жыхары Міншчыны могуць ездзіць на працу ў іншыя вобласці
У Беларусі трэба развіваць унутрыкраінавую працоўную міграцыю. Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні Мінаблвыканкама Віктар Сірэнка, каментуючы дэкрэт №1 Аляксандра Лукашэнкі на прэс-канферэнцыі 26 студзеня.
Сірэнка: "У нас адносіны да працаўладкавання няправільныя. Краіна-то зусім не буйная. Не ад мора да мора. На сённяшні дзень горад Мінск не так далёка ад вобласці. Таму жыхары Мінска працуюць на тэрыторыі Мінскай вобласці, а жыхары вобласці — у Мінску.
Павінна быць унутрыкраінавая працоўная міграцыя. Калі мы кажам, што 24 беспрацоўным сем'ям з Мінскай вобласці ўдалося перасяліцца ў іншыя раёны і атрымаць там працу, то гэта таксама перспектыва для нашай краіны.
На сённяшні дзень база даных працоўных месцаў павінна быць для ўсіх нашых цэнтраў па працаўладкаванні насельніцтва, каб людзі маглі выбіраць зручныя працоўныя месцы, якія і па заробку, і па кваліфікацыі пасуюць ім. Адпаведна павінен быць зменены падыход да найму гэтых людзей. Калі мы кажам, што жыхары Мінскай вобласці лёгка дабіраюцца да Мінска, то яны так сама лёгка могуць дабрацца да іншых абласцей і знайсці там працу.
Наогул транспартная даступнасць у краінах Еўропы — 300-400 кіламетраў да месца працы — не складае праблемы. Я думаю, што і для Беларусі ў перспектыве гэта не будзе праблемай — такая працоўная ўнутракраінавая міграцыя".
Адзначым, што адлегласць ад Мінска да Віцебска складае каля 300 км, ад Мінска да Брэста — каля 450 км.