Сіроты Вілейскага інтэрната едуць у Італію ў траўні
Паміж беларускім і італьянскім бакамі нарэшце была падпісаная дамова, якая дазволіць беларускім дзецям зноў выязджаць на аздараўленне ў Італію. Такія паездкі былі спыненыя беларускім бокам пасля скандалу з Вікай Мароз. Дзеці не паехалі нават ў загадзя запланаваную паездку на Раство. Чаму без гэтай дамовы беларускіх дзяцей пачынаючы з кастрычніка 2006 года не пускалі ў Італію, патлумачыць намеснік начальніка ўпраўлення замежных сувязяў Міністэрства адукацыі Ірына Шынгель.
Італьянцы лічылі так: калі дзіцё сірата альбо выхоўваецца ў інтэрнаце, то яны разглядаліся як асобы пазбаўленыя апекі, і іх можна усынаўляць, не ўзгадніўшы з беларускім бокам. Таму шмат дзяцей не выпускалі, пакідалі, і рашэнні наконт іх прымалі суды.”
Ірына Шынгель: “Па нашых нарматывах – на 25 чалавек адзін суправаджаючы.
Калі суправаджальнік не ведае італьянскай мовы, яны абавязаныя ўзяць яшчэ
аднаго чалавека ў якасці перакладчыка”.
Шэраг абавязкаў прапісаны і для беларускага боку. Гэта -- своечасовае
афармленне неабходных для выезду групы за мяжу дакументаў і кантроль за
падборам суправаджальных асобаў. Але ж абодва выклікалі неразуменне ў
супрацоўніцы дабрачыннга фонду “Дрэва жыцця”, якая назвалася карэспандэнту “Еўрарадыё”
проста Тамарай Міхайлаўнай.
Тамара Міхайлаўна: “Да адпраўкі дзяцей засталося вельмі мала часу. Першыя
рэйсы ў нас прызначаныя на канец траўня. Былі штучна створаныя цяжкасці, каб
складана было вывезці дзяцей. Паспеем, толькі калі Ірына Шынгель будзе сядзець
і афармляць дакументы да 12 гадзінаў начы, як яна гэта робіць сёння”.
Суразмоўца карэспандэнта “Еўрапейскага радыё” сцвярджае, што накіроўваючыя
арганізацыі самі ўважліва сочаць за падборам суправаджальных асобаў. Таму не
вельмі разумее, што мае на ўвазе ў гэтым сэнсе падпісаная дамова.
Пры гэтым сцвярджаць, што падпісаная дамова ліквідуе небяспеку паўторнай
сітуацыі, якая надарылася з Вікай Мароз, Тамара Міхайлаўна не бярэцца.
Тамара Міхайлаўна: “Хто яго ведае, што можа здарыцца. Але мы павінныя быць настроеныя на тое, каб пазбегнуць падобнага”.
Выхаванцы Вілейскага інтэрната сёлета едуць у тыя ж сем’і, дзе былі летась.
Ім прыйшлі персанальныя запрашэнні. Як кажа
намесніца міністра адукацыі Таццяна Кавалёва, беларускі бок зняў свае ранейшыя
патрабаванні аб непрымальнасці знаходжання дзяцей у сем’ях. Раней настойвалі на
адпачынку ў калектыўных лагерах.
Першая ў гэтым годзе група беларускіх дзяцей вылеціць у Італію 12 мая. Ці
патрапіць сёлета на аздараўленне ў гэтую краіну Віка Мароз, намесніца міністра
адукацыі Таццяна Кавалёва адказаць “Еўрарадыё” не здолела.
Таццяна Кавалёва: “Я нічога не магу сказаць ні пра Віку Мароз, ні пра Іванова, Пятрова, ці Сідарава. Вырашаць, дзе выздараўлівацца і калі, маюць права выключна апекуны”.
Фота — minsk.kp.ru