Сітуацыя ў медыцыне Беларусі: у якім яна стане і што з гэтым рабіць — эфір
Станіслаў Салавей і Леў Львоўскі
Пра стан беларускай медыцыны, у які яна патрапіла ў выніку абранага рэжымам шляху развіцця краіны, пра дзейнасці чыноўнікаў Міністэрства аховы здароўя, пра палітычныя рэпрэсіі і пераслед нязгодных у асяродку медыкаў, ужо было сказана вельмі шмат. І пераважна — негатыўнага. Але адна рэч рабіць высновы ды прагнозы на падставе сведчанняў праваабаронцаў ці эмоцый саміх медыкаў і зусім іншае, калі пад рукой ёсць лічбы грунтоўных даследванняў.
Што прымусіла зрабіць грунтоўны аналіз актуальнага стану медыцыны Беларусі і чаму на дапамогу паклікалі эканамістаў з BEROC? Якія галоўныя выклікі сёння стаяць перад беларускай медыцынай і як на гэтыя выклікі рэагуюць чыноўнікі? Ці сапраўды так усё дрэнна, як нам падаецца, і якія варыянты выхаду з існай сітуацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць намеснік прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольгі Гарбуновай Станіслаў Салавей і акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC, доктар эканамічных навук Леў Львоўскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.