СК пракаментаваў звесткі пра тое, што стаўбцоўскі школьнік дае паказанні

СК пракаментаваў звесткі пра тое, што стаўбцоўскі школьнік дае паказанні

Стаўбцоўскі школьнік Вадзім М., якога падазраюць у двайным забойстве і замаху на забойства, нібыта пачаў даваць паказанні. Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода" са спасылкай на ўласную інфармацыю. 

Начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч пракаментаваў гэтыя звесткі наступным чынам: "Пакуль магу паведаміць толькі тое, што расследаванне працягваецца, следчыя працягваюць высвятляць усе абставіны. Праводзяцца планавыя следчыя дзеянні. Іншая інфармацыя ў інтарэсах следства ў бліжэйшы час паведамляцца не будзе".  

Паведамляецца, што школьнік, затрыманы неўзабаве пасля трагедыі ў школе №2, дагэтуль знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання райаддзелу міліцыі ў Стоўбцах.

Як заяўляла прэс-служба Следчага камітэта, медагляд паказаў, што школьнік, які ўчыніў напад, не быў ні п'яны, ні пад уздзеяннем наркотыкаў. 

 

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 19.02:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі