Скандал: адну з ахвяраў катастрофы Boeing 777 магла пераехаць "хуткая"
Паўднёвакарэйскі авіялайнер разбіўся 6 ліпеня пры пасадцы ў аэрапорце Сан-Францыска.
На борце знаходзілася 16 членаў экіпажу і 291 пасажыр. Загінулі дзве 16-гадовыя дзяўчыны з Кітая, 182 чалавекі шпіталізавалі. Следства не разглядае сярод прычын катастрофы тэракт.
Матэрыяльныя страты ад катастрофы Boeing 777 у Сан-Францыска перавысілі 120 мільёнаў долараў.
Тым часам, каліфарнійскія судмедэксперты правяраюць інфармацыю пра тое, што адна з загінулых насамрэч памерла пасля таго, як яе... пераехала машына хуткай дапамогі. Іх высновы чакаюцца ўжо сёння, інфармуе РІА "Новости".
Фота — Reuters