Скандал на СТБ: абгарэлую ў салярыі дзяўчыну згуляла акторка (фота, відэа)
"Пацярпелая" збіраецца пісаць скаргу ў пракуратуру на сайт, дзе чытачы пакінулі дзясяткі абразлівых водгукаў.
Гісторыя мінчанкі Алены Пеліпас проста ўзарвала інтэрнэт. Нагадаем, што тэлеканал СТБ на сваім сайце размясціў сюжэт пра дзяўчыну, якая скардзілася на тое, як абгарэла ў салярыі. З недагляду адміністрацыі салярыя, паведамляе тэлеканал, за 15 хвілін дзяўчына згарэла. Перад камерай Алена Пеліпас паказвала чырвоныя рукі, згарэлы твар і заявіла, што хоча патрабаваць кампенсацыю з салярыя за сарваную паездку і сапсаваную знешнасць.
Але, як высветліла "Комсомольская правда", ролю пацярпелай дзяўчыны згуляла акторка. Алена Пеліпас перыядычна здымаецца ў розных праграмах, масоўках, эпізодах у кіно, але ўпершыню яе папрасілі згуляць такую гісторыю.
Мэнэджар кажа, што была дамова з тэлеканалам СТБ, што ў тытрах прапішуць "Алена Пеліпас, акторка", але ў сюжэце яе выдалі за пацярпелую дзяўчыну. Потым гэтую навіну перадрукаваў у сябе партал onliner.by, як і іншыя беларускія сайты. Незадаволенасць акторкі і яе мэнэджара выклікалі негатыўныя водгукі чытачоў сайта. Мэнэджар кажа, што яны прасілі прыбраць навіну альбо мадэраваць водгукі, але адміністрацыя сайта адмовілася гэта рабіць. Цяпер Пеліпас і яе мэнэджар збіраюцца пісаць заяву ў гарадскую пракуратуру на гэты сайт за абразы ў адрас акторкі.
У прэс-службе СТБ каментаваць гісторыю не сталі.
Фота — ctv.by