Скандальны руфер упрыгожыў помнік у Кіеве ўкраінскім вяночкам (відэа)

Скандальна вядомы ўкраінскі руфер Мустанг, які праславіўся пасля размалёўвання зоркі на гмаху ў Маскве, зладзіў яшчэ адну акцыю — гэтым разам у Кіеве. Ён залез на манумент “Радзіма-маці”, размешчаны на тэрыторыі музея Вялікай Айчыннай вайны, і надзеў на галаву велічэзнай статуі вянок з макаў з жоўтымі і блакітнымі стужкамі.

Ацаніць крэатыўнасць руфера прыехаў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ў кампаніі з генеральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам. Ён пахваліў экстрэмала, і той выглядаў збянтэжаным ад такога нечакана добразычлівага прыёму. Парашэнка пры гэтым патлумачыў генсеку ААН, што вянок ускладзены ў гонар тых, хто загінуў тады і цяпер.

Руфера Мустанга абвясцілі ў вышук у Расіі за размалёўку зоркі на гмаху ў Маскве. Як мяркуюць расійскія следчыя, менавіта ён у 2014 годзе пафарбаваў чырвоную пяцікутную зорку ў колеры ўкраінскага сцяга. МУС Украіны паабяцала Мустангу недатыкальнасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі