Скардзіна заняла 8-е месца ў спрынце на этапе Кубка свету ў Эстэрсундзе

Скардзіна заняла 8-е месца ў спрынце на этапе Кубка свету ў Эстэрсундзе

Беларуска Надзея Скардзіна заняла 8-е месца ў спрынце на этапе Кубка свету па біятлоне, які праходзіць у шведскім Эстэрсундзе. Лідар зборнай нашай краіны адстала ад пераможцы гонкі, францужанкі Мары Дарэн-Абэр на 20 хвілінаў 09,7 секунды, але пры гэтым чыста адстралялася на абодвух агнявых рубяжах. На другім месцы фінка Кайса Мякярайнен, на трэцім — чэшка Габрыэла Саўкалава.

Яшчэ адна беларуска Ірына Крыўко заняла 11-е месца, прайграўшы пераможцы гонкі 59,2 секунды, хоць і адстралялася без промахаў. Надзея Пісарава трапіла толькі на 50-е месца, а бронзавая прызёрка індывідуальнай гонкі на мінулым этапе Кубка свету Дар’я Юркевіч заняла 59-е месца. Анастасія Кінунен апынулася на 101-й пазіцыі ў фінішным пратаколе.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі