Скаргу "Крумкачоў" адхілілі рэвізор, бухгалтарка і кіраўнік будаўнічай кампаніі

Скаргу "Крумкачоў" адхілілі рэвізор, бухгалтарка і кіраўнік будаўнічай кампаніі

6 сакавіка ў Асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола” прайшоў разгляд апеляцыйнай скаргі “Крумкачоў”. Мінскі клуб настойваў на сваім праве граць у Вышэйшай лізе. Футбольныя чыноўнікі настойвалі на сваім праве пакінуць заяўку “Крумак” без разгляду, бо клуб не даслаў у час дакументы, неабходныя для атрымання ліцэнзіі.

Гэта галоўная бухгалтарка ТАА "Оскар-Арт" Ала Гурынава, намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях ТДА "Будтэхаснова", майстар спорту міжнароднага класа па лёгкай атлетыцы Віктар Мазгавы і вядучы рэвізор мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Мікалай Радзівонаў.

Старшыня камітэта, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Пётр Южык і дацэнт кафедры права БДЭУ Юрый Ягораў на пасяджэнні не прысутнічалі.

"Рашэнне Камітэта па клубным ліцэнзаванні захавала моц", — сціпла пракаментаваў вынікі пасяджэння Мікалай Радзівонаў. Але гэты было зразумела ўжо раней, калі з залы, бразнуўшы дзвярыма, выйшаў кіраўнік “Крумкачоў” Дзяніс Шунто. На што менавіта клуб ціснуў у сваёй апеляцыі, ён вырашыў не каментаваць. Але, мяркуючы па ўсім, аспрэчвалася права Камітэта па клубным ліцэнзаванні пакінуць заяўку клуба на атрыманне ліцэнзіі без разгляду.

Старшыня Дэпартамента ліцэнзавання Алег Мішаеў, які прысутнічаў на разглядзе скаргі, але выходзіў з залы на час прыняцця рашэння, паказаў журналістам старонку з паўнамоцтвамі камітэта. З дакумента вынікае, што футбольныя чыноўнікі мелі падставы для сваіх дзеянняў:

Скаргу "Крумкачоў" адхілілі рэвізор, бухгалтарка і кіраўнік будаўнічай кампаніі

Месца "Крумкачоў" у Вышэйшай лізе зойме мінскае "Тарпеда". У "Крумкачоў" застаецца магчымасць звярнуцца ў футбольны арбітраж. Праўда, гэтая інстанцыя можа не паспець разгледзець іх зварот да пачатку чэмпіянату.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі