Шкілет "ваеннага вярблюда" XVII стагоддзя знайшлі ў Вене

У склепе XVII стагоддзя ў Вене выявілі шкілет вярблюда. Аўстрыйскія археолагі высветлілі, што гэта быў гібрыд аднагорбага і двугорбага відаў. Яго выводзілі для вайсковых патрэбаў, як мяркуецца, у Асманскай імперыі.

На думку навукоўцаў, якую перадае ВВС, вярблюда кінула турэцкае войска пасля паразы каля Вены ад войскаў саюзнікаў у 1683 годзе. Нагадаем, што сумесным войскам хрысціянскіх дзяржаваў камандаваў вялікі князь літоўскі і кароль польскі Ян ІІІ Сабескі. Перамога пад Венай спыніла турэцкую экспансію ў Еўропу.

Выяўлены шкілет вярблюда — першы знойдзены цэлым у Цэнтральнай Еўропе. На думку археолагаў, венцы захавалі трафей як дзівацтва і, магчыма, выстаўлялі яго напаказ. Таму гэты гібрыд не быў з'едзены, а дажыў да старасці і памёр сваёй смерцю.

Карціна "Бітва пад Венай" — avdet.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі