Скрыпка: "Беларусь — адзіная краіна, дзе яшчэ любяць рок"
На 5-ым фестывалі "Рок за Бобров" адкрылі лунны горад року, абралі пераможцу конкурса гітарыстаў
сярод маладых гуртоў, Віталь Артыст раскрыў сакрэт поспеху, а Алег Скрыпка зацвердзіў,
што ў Беларусі "папса пакуль яшчэ не з’ела мазгі людзям".
Легендарны Gibson Flying V адправіўся ў Гомель.
"Бан Жвірба"
Аляксей Чарняеў
Алег Скрыпка
Віталік Артыст
У конкурсе "Движение
на освежение", які ладзіўся
кампаніяй Heineken у Беларусі ў межах сёлетняга фэсту "Рок за Бобров", прыняў
удзел 121 беларускі гурт. Па выніках он-лайн галасавання і рашэння прафісійнага
журы конкурсу, да фіналу дабраліся 6 каманд: "Бан Жвірба", "Мутнае вока", "Маёма", "Yellow Brick Road", "Tok Rukoo" ды "No Comments".
Легендарны Gibson Flying V адправіўся ў Гомель.
"Бан Жвірба"
Пераможцам
конкурсу быў абраны гомельскі гурт "Бан Жвірба", які і атрымаў у падарунак ад
кампаніі Heineken легендарную гітару Gibson Flying V.
Аляксей Чарняеў
Аляксей Чарняеў,
генеральны мэнэджэр Heineken у Беларусі: "Нам удвая прыемна, што гэта
беларускі гурт, які спявае на беларускай мове. Больш за тое, "Бан Жвірба" —
гомельская каманда, а у гэтым горадзе ў нас знаходзіцца адзін з заводаў, таму, у
пэўным сэнсе, мы землякі (смяецца).
На мой погляд, гэта вельмі таленавіты гурт і я не быў здзіўлены гэтым выбарам, я з ім цалкам згодны. Пераможцу выбрала прафесійнае журы".
На мой погляд, гэта вельмі таленавіты гурт і я не быў здзіўлены гэтым выбарам, я з ім цалкам згодны. Пераможцу выбрала прафесійнае журы".
Алег Скрыпка
Віталік Артыст
Адным з сябраў
журы ў гэтым годзе быў і лідар гурта "Без Билета" Віталь Артыст. Па словах
музыканта, менавіта яго голас стаў выніковым пры падліку галасоў.
Віталь Артыст: "У першым туры я галасаваў за англамоўныя банды — "No comments" і "Yellow Brick Road". На маю думку, яны павінны былі адразу вырвацца наперад, але безагаворачнай перамогі не адбылося. У другім туры я змяніў сваё меркаванне і прагаласаваў за "Бан Жвірбу", які, такім чынам, прайшоў ў трэці тур".

Гурт "Без билета"
ўдзельнічае ў фэсце ўжо трэці раз.
Віталь Артыст: "Магчыма, арганізатары хацелі запрасіць які-небудзь больш здораўскі гурт, а ў іх не атрымалася, таму зноў запрасілі нас (смяецца). Можа быць, па фітбэку мінулых выступаў зноў запрасілі нас. Да таго ж, мы не пакутуем на залішнюю сціпласць і ўвесь час нагадваем пра сябе".
Акрамя віншаванняў гурту-пераможцу Віталь раскрыў свой сакрэт папулярнасці для маладых выканаўцаў:
Віталь Артыст: "Перш за ўсё, трэба зняць бясплатны кліп у Анатоля Вечара ў праграме "PROдвижение". А далей пойдзе ўсё як па масле!"

Менавіта
візуалізацыя — моцны бок гурта "Без Білета", лічыць Віталь Артыст.
Віталь Артыст: "Мы абажаем здымаць кліпы. Калі не запытай у “Без Билета” — “Што вы робіце?” — мы заўжды здымаем кліпы. З кастрычніка мінулага году мы знялі ці 5, ці 6 кліпаў, дакладна і не памятаю. Столькі нават і не трэба нікому! Хапіла б аднаго".
Зусім нядаўна ў гурта выйшаў кліп "Всё сразу", а за лета "Без Билета" збіраюцца зняць яшчэ 2 ролікі.
Віталь Артыст: “Гэтыя кліпы будуць падобныя на маленькія кінафільмы. Мы стаміліся ад графікі. Мы вельмі хацелі б зрабіць здымачныя пастановачныя кліпы, у якіх бы была маленькая гісторыя і свой сюжэт. Зараз проста якасцю не возьмеш, любы можа зняць якасны кліп. Я думаю, што зараз зноў вернецца той час, калі павінна быць якая-небудзь ідэя ў роліку”.

Хэдлайнеры
сёлетняга фэсту — гурт "Вопли Видоплясова" — лічаць, што у Беларусі людзі ўмеюць
фестываліць:
Алег Скрыпка: "Вельмі радасна, ніхто чамусьці не б’ецца і вельмі чыста вакол. З краінаў СНД Беларусь — гэта адзіная краіна, дзе яшчэ любяць рок. Тут папса яшчэ не так з’ела мазгі людзям, як у той жа Украіне ці Расіі".

Акрамя
падрыхтоўкі новага альбома з гуртом "Вопли Видоплясова", зараз Алег Скрыпка займаецца сольным
праектам "Джаз-кабарэ з Алегам Скрыпкай", які, дарэчы, літаральна праз месяц
будзе прадстаўлены на "Славянскім базары" ў Віцебску.
Алег Скрыпка: "Гэта ўкраінская музыка 30-40-х гадоў, так званы “расстраляны” джаз. Максі-сінгл гэтага праекту пад назвай "Серце в мене вразливе ..." выйшаў паўгода таму, яго можна набыць праз інтэрнэт".

Усе свае альбомы
Алег Скрыпка выклаў у сеціва і прапануе бясплатна спампаваць іх на партале "Краіна Мрій".
Алег Скрыпка: "Мы разумеем, што ня сённяшні дзень музыка становіцца ўсё больш дасяжнай і няма сэнсу змагацца са скачваннем музыкі ў інтэрнэце. Таму трэба самім гэта прапаноўваць у добрай якасці. Зараз мы як раз гэтым і займаемся".
Да свайго 25-годдзя, якое гурт "Вопли Видоплясова" адсвяткуе у наступным годзе, музыканты рыхтуюць калекцыйнае выданне лепшых песень "The Best Of The Best" і працуюць над матэрыялам для новага альбома.
Алег Скрыпка: "Прызнаюся, мы ўсё ніяк не можам зацвердзіць афармленне гэтага альбому лепшых песень. Самі песні, вядома, даўно гатовыя за 25 гадоў існавання гурта (смяецца)".

Акрамя творчасці
"Вопли Видоплясова" і сольнай кар’еры, Алег Скрыпка прыдумаў новы праект "Вечорніцы-этна-дыска",
дзе аб’яднаў народныя танцы, дыскатэку і рок-музыку і прыправіў усю гэту сумесь
сапраўднымі украінскімі варэнікамі, салам і "горілкою".
Алег Скрыпка: “З гэтым праектам я шмат ездзіў па свеце, на жаль, так і не даехаў да Беларусі. Спадзяюся, ўсё ж такі, што прыйдзе час, калі гэты праект пабачаць і беларусы”.
Што тычыцца зместу "Рок за Бобров", з кожным годам ініцыятары фэсту спрабуюць палепшыць мерапрыемства, яго арганізацыю, зрабіць фэст больш цікавым для шматлікіх наведвальнікаў. У планах арганізатараў зрабіць"Рок за Бобров" больш сацыяльным.
Аляксей Чарняеў: “Кожны год мы спрабуем знайсці якую-небудзь” "разынку. У мінулым годзе мы саджалі “Рок-алею” рэдкіх дрэваў. У гэтым годзе мы паспрабавалі дапамагчы маладым беларускім музыкантам. Усе карты раскрываць не будзем, але ўпэўнены — наперадзе яшчэ шмат сюрпрызаў”.