Следчы камітэт падрыхтаваў для суда справу грузінскага авіяўгоншчыка
Яе перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд.
Галоўнае следчае ўпраўленне завяршыла расследаванне крымінальнай справы аб захопе з мэтай угону самалёта авіякампаніі "Белавія", паведамляе сайт Следчага камітэта.
Нагадаем, здарэнне адбылося 10 чэрвеня 2014 года. Самалёт, які ляцеў маршрутам Кутаісі-Мінск, спрабаваў захапіць адзін з пасажыраў. Паведамлялася, што нецвярозы грузін хацеў угнаць самалёт у адну з еўрапейскіх краін. На борце ў гэты час знаходзіліся 4 чальцы экіпажа і 32 пасажыры, у тым ліку адно дзіця.
Мужчыну затрымалі супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта.
Цяпер следчыя выставілі 41-гадоваму грузіну Гелу Сахелашвілі абвінавачванне ў захопе з мэтай угону паветранага судна. Ён па-ранейшаму застаецца пад вартай. Крымінальная справа перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд.
"Угоншчык" самалёта “Белавіі” паведаміў, што запіску пісаў не ён
Угоншчык самалёта “Кутаісі-Мінск”: лёс вырашыла адно слова ў запісцы
Сваячка “ўгоншчыка самалёта”: Мы ў шоку ад навіны. Ён добры, верыць у Бога
Камандзір захопленага экіпажа: Запіска была напісаная лацінскімі літарамі