Лукашэнка ўзнагародзіў экіпаж самалёта, дзе ляцеў грузінскі "ўгоншчык"

У ліку ўзнагароджаных апынуўся экіпаж самалёта кампаніі "Белавія", на якім затрымалі грузінскага грамадзяніна Гелу Сахелашвілі. Нагадаем, што 10 чэрвеня паведамлялася пра спробу ўгону самалёта Кутаісі-Мінск. Грузін Гела Сахелашвілі напісаў запіску, патрабуючы ляцець у адзін з аэрапортаў Еўрасаюза. Лётчыкі пасадзілі самалёт у Мінску. Пасля перамоваў з сілавікамі "паветраны тэрарыст" здаўся.

Камандзір самалёта CRJ-100 Аляксандр Букрэеў узнагароджаны медалём "За адвагу". Такую ж узнагароду атрымала бортправадніца Алена Мурзак, паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.

Нагадаем, што Еўрарадыё брала інтэрв'ю ў Букрэева непасрэдна пасля гучных падзеяў.

Еўрарадыё: Чым вы кіраваліся, калі прымалі рашэнні?

Аляксандр Букрэеў: Нас гэтаму вучаць, разгалошванню гэта не падлягае. Існуюць спецыяльныя заняткі, дзе з намі на гэты конт працуюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі