Следчы камітэт паведаміў падрабязнасці здарэння з атракцыёнам у Наваполацку

Следчы камітэт паведаміў падрабязнасці здарэння з атракцыёнам у Наваполацку

Следчыя Наваполацкага гараддзела Следчага камітэта высвятляюць акалічнасці здарэння ў Наваполацку, калі чатырохгадовы хлопчык атрымаў траўму пры перакульванні атракцыёну.

Следчыя правялі агляд месца здарэння, апыталі ўладальніка атракцыёна і маці дзіцяці. Яны высветлілі, мабільны дзіцячы атракцыён "Надзіманая горка", змантаваны ў дварах спальнага раёна Наваполацка, быў набыты 22 траўня 2015 года. Індывідуальны прадпрымальнік эксплуатаваў яго другі сезон.

Згодна з дакументацыяй, на атракцыёне адначасова могуць знаходзіцца да 20 малалетніх дзяцей. Падчас здарэння на надзіманай горцы не было іншых дзяцей, акрамя траўмаванага хлопчыка.

Следчыя яшчэ высвятляюць прычыны, чаму перакулілася надзіманая горка.

Хлопчык працягвае лячэнне ў Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы.

Год таму падобны выпадак адбыўся ў Горках. Там вецер перакуліў надзіманы атракцыён: дзевяць дзяцей пацярпелі.

Чытайце па тэме:

Горкі: батут, на якім разбіліся дзеці, прастаяў чатыры гадзіны (фота)

“Унук пяць хвілін пакатаўся, і раптам дзяцей накрыла горка”

Правілы карыстання надзіманымі дзіцячымі горкамі ўрад распрацуе да 1 жніўня

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі