Следчы камітэт назваў прычыну аварыі ў свінакомплексе на Любаншчыне
Больш за 500 свіней загінулі ў выніку службовай халатнасці работнікаў свінакомплексу.
Следчы камітэт закончыў расследаванне справы па гібелі 536 свіней ў свінакомплексе ААТ "Забалацкі" Любанскага раёна ў лістападзе 2014 года. Тады пры збоі працы вентыляцыйнай сістэмы павысіўся тэмпературны рэжым звыш дапушчальнай нормы ў секцыі групы адкорму і свінні проста задыхнуліся.
Як адзначаюць следчыя, прычынай стала неналежнае выкананне службовых абавязкаў службовай асобай. Начальнік свінатаварнага комплексу дапусціў да працы людзей без прафесійных ведаў і вопыту. Да таго ж, работнікі не прайшлі спецыяльнае навучанне па эксплуатацыі высокатэхналагічнага абсталявання.
Абвінавачваны, парушчаючы інструкцыю па эксплуатацыі сістэмы вентыляцыі, загадаў падначаленым для эканоміі прыроднага газу адключыць тры з чатырох вентылятараў, якія ажыццяўлялі падачу паветра ў секцыі групы адкорму.
Яго дзеянні следства кваліфікуе як службовую халатнасць. Крымінальная справа перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд.
Фота — Reuters